Misją Instytutu Rynku Pracy jest udzielanie profesjonalnego wsparcia aktualnym i potencjalnym uczestnikom rynku pracy w ich rozwoju zawodowym w duchu poszanowania godności człowieka jako podmiotu pracy.

ПРАЦЭДУРА І БЛАНКІ
КАРТА ПАЛЯКА
Новыя правамоцтвы для палякаў на ўсходзе


Найважнейшыя прывілеі для суайчыннікаў

Карта паляка – гэта дакумент, які пацвярджае прыналежнасць да польскага народа. Уладальнік карты паляка мае правы, акрэсленыя Законам “Аб карце паляка”, прынятым соймам Рэспублікі Польшча 7 верасня 2007 года. Закон уступае ў сілу праз шэсць месяцаў з дня абвешчання ў Маніторы Польскім, г. зн. ў апошнія дні сакавіка 2008 г.


Асоба, якая мае карту паляка:

  • можа бясплатна атрымліваць побытавую, доўгатэрміновую, шматразовую візу для перасячэння мяжы Рэспублікі Польшча
  • можа легальна працаваць на тэрыторыі Рэспублікі Польшча без наяўнасці дазволу на працу
  • можа весці ў Рэспубліцы Польшча прадпрымальніцкую дзейнасць на такіх жа ўмовах, як і польскія грамадзяне
  • можа карыстацца ў Польшчы бясплатнай сістэмай адукацыі на пачатковым, сярэднім і вышэйшым узроўні на такіх жа ўмовах, як і польскія грамадзяне, і, у той жа час, звяртацца з просьбай выдзеліць стыпендыю і навуковую дапамогу, прызначаную іншаземцам, якія вучацца ці атрымліваюць вышэйшую адукацыю ў Польшчы
  • у раптоўных выпадках можа карыстацца ў Польшчы бясплатнай медыцынскай дапамогай на такіх самых ўмовах, як і польскія грамадзяне:
  • можа карыстацца 37% ільготамі падчас чыгуначных паездак на тэрыторыі Польшчы
  • можа бясплатна наведваць дзяржаўныя музеі ў Польшчы
  • можа ў першую чагу звяртацца па фінансавыя сродкі з дзяржаўнага бюджэту Рэспублікі Польшча ці з бюджэту гміннага самакіравання у Польшчы, прызначанага на падтрымку палякаў за мяжой.

Увага! Атрыманне карты паляка не азначае надання польскага грамадзянства, права на сталае жыхарства на тэрыторыі Рэспублікі Польшча ці права перасячэння мяжы Рэспублікі Польшча без візы.


Правілы

Карта паляка можа быць выдадзена асобе, якая лічыць, што належыць да польскага народа і пры гэтым:

  • ведае польскую мову, прынамсі, на пачатковым узроўні і лічыць яе роднай;
  • ведае і прытрымліваецца польскіх традыцый і звычаяў;
  • у прысутнасці консула Рэспублікі Польшча або ўпаўнаважанага працаўніка падасць пісьмовую дэкларацыю аб прыналежнасці да польскага народа;
  • пацвердзіць, што, прынамсі, адзін за бацькоў ці дзядоў, ці абодва прадзеда былі польскай нацыянальнасці ці мелі польскае грамадзянства. Альбо прадставіць пісьмовае пасведчанне польскай арганізацыі ці паланійнай арганізацыі аб сваёй актыўнай дзейнасці на карысць польскай мовы і культуры ці польскай нацыянальнай меншасці на працягу апошніх трох год.


Карта толькі для палякаў на ўсходзе

Карту паляка выдаюць выключна асобе, якая не мае польскага грамадзянства альбо дазволу на сталае жыхарства на тэрыторыі Рэспублікі Польшча і мае грамадзянства Рэспублікі Арменіі, Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Беларусь, Эстонскай Рэспублікі, Грузіі, Рэспублікі Казахстан, Кіргізскай Рэспублікі, Літоўскай Рэспублікі, Латвійскай Рэспублікі, Рэспублікі Малдовы, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан, Туркменістану, Украіны ці Рэспублікі Узбекістан. Карта паляка можа таксама выдавацца той асобе, польскае паходжанне якой пацверджана згодна з правіламі Закону “Аб рэпатрыяцыі” ад 9 лістапада 2000 г.


Найбольш частыя пытанні

Хто мне выдасць карту паляка?
Карту выдае польскі консул (па месцы жыхарства асобы, якая хоча яе атрымаць). Неабходна памятаць, што заява на карту паляка падаецца пісьмова. У консульстве пры выдачы карты паляка не збірацца консульскі збор. Карта паляка з’яўляецца бясплатнай.

Што трэба напісаць у заяве на карту паляка?
У заяве неабходна падаць:
• імя і прозвішча асобы, якая хоча атрымаць карту паляка,
• дату і месца нараджэння,
• пол,
• адрас пражывання,
• грамадзянства,
• нацыянальнасць,
• грамадзянства і нацыянальнасць бацькоў, дзядоў і прадзедаў, калі на іх паходжанні грунтуецца асоба, якая хоча атрымаць карту паляка.
Да заявы трэба далучыць копію сапраўднага дакументу асобы і копіі дакументаў, якія пацвярджаюць дадзеныя заявы. Гэта могуць быць, напрыклад, польскія дакументы асобы; акты грамадзянскага стану ці іх копіі; метрыкі хрышчэння; школьныя пасведчанні; дакументы, пацвярджаючыя вайсковую службу ў польскіх вайсковых адзінках; дакумент, што пацвярджае факт дэпартацыі ці зняволення; дакумент рэабілітацыі дэпартаванай асобы з запісам аб польскім грамадзянстве ці паходжанні гэтай асобы; замежны пашпарт з пазначэннем польскай нацыянальнасці дадзенай асобы; пасведчанне з польскай ці паланійнай арганізацыі аб актыўнай дзейнасці на карысць польскай культуры, мовы ці польскай меншасці; правамоцнае рашэнне аб польскім паходжанні, выдадзенае ў адпаведнасці з палажэннямі Закону “Аб рэпатрыяцыі”.
Увага! Спіс польскіх i паланійных арганізацый, што маюць права выдаваць такія пасведчанні, будзе абвешчаны у выданні “Манітор Польскі”(даступны ў консульстве).

Калі дзіцё можа атрымаць карту паляка?
Калі абодва бацькі маюць карту паляка ці яе мае адзін з бацькоў, а другі выражае ў прысутнасці польскага консула згоду на выдачу дзіцяці карты паляка.
Увага! Згода аднаго з бацькоў неабавязковая, калі яго пазбавілі бацькоўскіх правоў. Калі малалетняму споўнілася 16 год, ён павінен асабіста, у прысутнасці консула, выразіць згоду на атрыманне карты паляка. Карта паляка, выдадзенае малалетняму, становіцца несапраўднай праз год ад дня ягонага паўналецця. Каб гэтага пазбегнуць, неабходна не пазней, чым за тры месяцы да тэрміну заканчэння карты паляка падаць заяву на яе працяг на наступныя 10 год.

Як доўга сапраўдная карта паляка?
Карта паляка сапраўдная 10 год ад даты выдачы. Не пазней, чым за 3 месяцы да тэрміну заканчэння дзеяння карты паляка, неабходна звярнуцца з просьбай працягнуць яе на наступныя 10 год. Карта паляка становіцца несапраўднай, калі яе ўладальнік атрымае польскае грамадзянства ці сталы побыт у Рэспубліцы Польшча.

Хто выдае карту паляка?
Асобе, якой прызналі карту паляка, адпаведны дакумент выдае польскі консул ці ўпаўнаважаная ім асоба. Калі гэта толькі магчыма, уручэнне карты паляка павінна адбыцца ўрачыста. У выпадку згубы ці знішчэння карты паляка, консул на падставе заявы ўладальніка карты выдае яе дублікат.

Калі карта паляка становіцца несапраўднай?
Консул анулюе карту паляка, калі яе ўладальнік паводзіць сябе ганебным чынам у адносінах да Рэспублікі Польшча ці палякаў, дзейнічае на шкоду Рэспублікі Польшча, а таксама, калі ўладальнік карты паляка атрымаў польскае грамадзянства ці стала пражывае ў Рэспубліцы Польшча альбо адмовіўся ад карты паляка. Уладальнік абавязаны неадкладна вярнуць консулу ануляваную карту паляка.


БЛАНК_КАРТА_ПАЛЯКА /MS Word/



INSTYTUT RYNKU PRACY - FUNDACJA NOWY STAW
ul. Przechodnia 4, 20-003 Lublin, tel. +48 81 534 61 91, fax +48 81 534 61 92

eds@eds-fundacja.pl , www.irp-fundacja.pl

Konto : Alior Bank S.A. ul. Zana 32A 20-601 Lublin
Numer identyfikacyjny banku - SWIFT: ALBPPLPW , Numer rachunku PL13249000050000453097076090

.
  © INSTYTUT RYNKU PRACY - FUNDACJA NOWY STAW    2004-2024    © WEBMASTER: STUDIO EM   .
DO GRY