Zawartość tej strony wymaga nowszej wersji programu Adobe Flash Player.

Pobierz odtwarzacz Adobe Flash

АБ КАНСУЛЬТАЦЫЙНЫМ ПУНКЦЕ


Кансультацыйны Пункт для Імігрантаў будзе з'яўляцца падтрымкай для імігрантаў у сферы функцыянавання на польскім рынку працы ў рамках праекту "Трансмежны Цэнтр Падтрымкі Рынка Працы"

Мы разлічваем таксама на павелічэнне ўсведамлення насельніцтвам прымежнага рэгіёна карысці, якая зыходзіць з даступнасці польскага рынка працы для іншаземцаў, што ўплыне на прадухіленне негатыўных з'яў, звязаных з працоўнай міграцыяй, і падтрымае пазітыўныя элементы гэтага працэсу.

Кансультацыйны Пункт для Імігрантаў будзе прапаноўваць прафесійныя веды і неабходныя матэрыялы для грамадзян Украіны і Беларусі па пытаннях легалізацыі пражывання, легалізацыі працы на тэрыторыі РП, працэдуры атрымання дазволу на пражыванне і дазволу на працу ў Польшчы, а таксама па пытаннях адукацыі і аховы здароўя, і інфармацыю аб адпаведных установах.

МЭТА:

Комплексная падтрымка імігрантаў па пытаннях працаўладкавання іншаземцаў; распаўсюджванне ведаў і рознабаковай інфармацыі для грамадзян Украіны і Беларусі.

НАШЫ ПАСЛУГІ:

  • Інфармуем аб магчымасцях легалізацыі пражывання і працаўладкавання ў Польшчы
  • Прадстаўляем інфармацыю аб працэдурах атрымання дазволу на пастаяннае жыхарства (вiд на жыхарства) і дазволу на працу ў Польшчы
  • Садзейнічаем пры рэгістрацыі ў Цэнтры Занятасці
  • Накіроўваем у адпаведныя установы (прадстаўляем іх месцазнаходжанне, кантактныя дадзеныя, гадзіны прыёму)
  • Прадстаўляем інфармацыю аб ахове здароўя і адукацыі на тэрыторыі Польшчы
  • Дапамагаем пры запаўненні анкет, бланкаў на польскай мове
  • Валодаем базай дадзеных інтэрнет-сайтаў па пошуку працы


АДКРЫЦЦЁ КАНСУЛЬТАЦЫЙНАГА ПУНКТА адбылося 19 лістапада 2007 г.: БОЛЕЙ ПРА АДКРЫЦЦЕ

SERWIS WEWNĘTRZNY | © INSTYTUT RYNKU PRACY - FUNDACJA NOWY STAW | © WEBMASTER: STUDIO EM .